Брест


«
БЕЛАРУСЬ 24» - міжнародны спадарожнікавы тэлеканал Рэспублікі Беларусь. Вяшчанне вядзецца на беларускай і рускай мовах кругласутачна. Інфармацыйны кантэнт даступны на англійскай і польскай мовах у фармаце бягучага радка. Зона пакрыцця ахоплівае больш за 100 краін.

КАНЦЭПЦЫЯ

Наша галоўная мэта – інфармаванне пра падзеі і дасягненні Беларусі ў самых розных сферах, захаванне суайчыннікаў у адзінай этнакультурнай прасторы і павышэнне іміджу Беларусі ў вачах сусветнай супольнасці. 

Фармат эфіру абнаўляецца штогод, але прынцыпы застаюцца нязменнымі: аб’ектыўнасць і актуальнасць інфармацыі, яе дакладнасць і своечасовасць.  

ГІСТОРЫЯ

Першы спадарожнікавы тэлеканал Беларусі вяшчае ў краінах блізкага і далёкага замежжа з 1 лютага 2005 года. У 2013 годзе ў выніку рэбрэндзінгу тэлеканал “Беларусь-ТВ” быў перайменаваны ў “Беларусь 24”. Падчас пераўтварэння змяніліся ўпакоўка і лагатып, жанравае напаўненне і пазіцыянаванне тэлеканала. 

Тэлеканал “Беларусь 24” уваходзіць у структуру Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь, у складзе якой таксама тэлеканалы “Беларусь 1”, “Беларусь 2”, “Беларусь 3”, “Беларусь 4”, “Беларусь 5”, “НТВ-Беларусь”, а таксама Першы нацыянальны канал Беларускага радыё, радыёканал “Культура”, радыёстанцыі “Беларусь”, “Сталіца”, “Радыус- FM”.

АЎДЫТОРЫЯ

Нас глядзяць замежныя тэлегледачы, найперш рускамоўнае насельніцтва і жыхары постсавецкай прасторы, а таксама этнічныя беларусы, звязаныя з нашай краінай роднаснымі і прафесійнымі сувязямі, усе тыя, хто адчувае сімпатыю да Рэспублікі Беларусь. 

Ахоп аўдыторыі гледачоў больш за 200 млн. чалавек. 

Узрост: 35+. Жаночая аўдыторыя - 52,2%. Мужчынская аўдыторыя - 47,8%.

ГЕАГРАФІЯ ВЯШЧАННЯ

Тэлеканал распаўсюджваецца ў пакетах аператараў спадарожнікавага і кабельнага тэлебачання, а таксама даступны праз on-line вяшчанне на афіцыйным сайце, мабільных сервісах IPTV і OTT платформах. Вяшчанне вядзецца кругласутачна і ў найвышэйшай лічбавай якасці. 

На сённяшні дзень сігнал міжнароднага тэлеканала “Беларусь 24” даступны з 3 спадарожнікаў – ABS-2А, Express AM8 и Azerspace-1

У зоне ўпэўненага прыёму сігналу спадарожнікаў, якія распаўсюджваюць тэлеканал, знаходзіцца больш за 100 краін. Сярод іх Расія, Эстонія, Францыя, Бельгія, Нідэрланды, Данія, Германія, Чэхія, Аўстрыя, Швейцарыя, Славенія, Харватыя, Боснія і Герцагавіна, Сербія, Чарнагорыя, Македонія, Албанія, Балгарыя, Румынія, Венгрыя, Славакія, Іспанія, Ірландыя, Вялікабрытанія, Грэцыя, Нарвегія, Швецыя, Фінляндыя, Ліван, Ізраіль, Іярданія, Сірыя, Арменія, Азербайджан, Туркменістан, Узбекістан, Казахстан, Саудаўская Аравія, Іран, Афганістан, Кыргызстан, Таджыкістан. 

Сігнал “Беларусь 24” на ўсіх спадарожніках не кадзіраваны, бясплатны, знаходзіцца ў адкрытым доступе. 

Дамовы на распаўсюджванне заключаныя з каля 500 кабельнымі аператарамі. 

Тэлеканал працягвае працу ў кірунку пашырэння геаграфіі вяшчання ў замежных краінах і, адпаведна, павелічэння сваёй аўдыторыі гледачоў.

КАНТЭНТ ТЭЛЕКАНАЛА

Аснову эфіра на тэлеканале “Беларусь 24” складаюць найлепшыя тэлепраекты нацыянальных каналаў Беларусі, а таксама праекты Агенцтва тэлевізійных навін. 

Вяшчанне ажыццяўляецца на беларускай і рускай мовах. Штодзённа ў эфіры ёсць выпускі навін і на англійскай мове.

Жанравую структуру вяшчання складаюць інфармацыйныя і інфармацыйна-аналітычныя праграмы, сацыяльна-палітычныя праекты, дакументальныя фільмы, гісторыя і культура беларускага народа, спорт, музычна-забаўляльныя і дзіцячыя праграмы, кінапаказ – найлепшае ад найбуйнейшых вытворцаў тэле-, кіна- і відэапрадукцыі. 

Асноўны акцэнт у вяшчанні – на інфармацыйна-аналітычны кантэнт. 

Навіны, эксклюзіўныя інтэрв’ю, аналітычныя агляды, аўтарскія праграмы і спецпраекты, грамадска-палітычныя ток-шоў і онлайн-трансляцыі найважнейшых падзей краіны – усё гэта ў эфіры “Беларусь 24”. 

Праграмы тэлеканала “Беларусь 24” можна глядзець у прамым эфіры і ў сетцы Інтэрнэт на нашым сайце. Спецыяльна для Вас мы сабралі найлепшыя выпускі самых рэйтынгавых праектаў у раздзеле Перадачы на нашым сайце.

«БЕЛАРУСЬ 24» ON-LINE


Беларусь 24

Тэлеканал транслюецца on-line на афіцыйным сайце. Таксама “Беларусь 24” прадстаўлены на сацыяльных платформах: ВконтактеОдноклассникиFacebookTwitterTelegram и Youtube.

Штомесячны ахоп аўдыторыі больш за 1 000 000 чалавек.



Вверх