02.02.2017

Вы павінны гэта ўбачыць!

Падарожнічайце разам з намі!

Галоўныя славутасці, нечаканыя авантуры, таямічыя легенды, народныя рамёствы і цікавыя сустрэчы. Усё гэта сучасная Беларусь. Каб пазнаёміцца з нашай краінай бліжэй і лепш спланаваць сваё падарожжа ў Беларусь, глядзіце ў эфіры нашага тэлеканала байк-тур па незвычайнай і нязведанай Беларусі! Праект “Я хачу гэта ўбачыць!” Расказвае пра турыстычныя магчымасці і прыродную прыгажосць нашай краіны.


Вядучы, мотападарожнік Уладзімір Богдан аб’ездзіў Беларусь уздоўж і ўпоперак. А цяпер кліча тэлегледачоў з сабой у падарожжа. Вы даведаецеся ўсё пра гісторыю і геаграфію нашай краіны.

9.jpg
Цыкл праграм “Я хачу гэта ўбачыць” – гэта буйнамаштабы забаўляльны праект, байк-тур па самых цікавых турыстычных маршрутах Беларусі. Правобраз перадачы – рэальныя мотапрабегі беларускага мотаклубу “Жалезныя браты”. Цікаўны байкер хоча ўсё паспрабаваць і выпрабаваць на сабе: даследуе славутасці, гатуе і дэгустуе стравы нацыянальнай кухні розных рэгіёнаў, асвойвае спрадвечна беларускія рамёствы.


“Нашым гарадам па тысячы гадоў. Але калі запытаць, што цікавага ёсць у Беларусі, то мы назавём Нясвіжскі і Мірскі замкі, Брэсцкую крэпасць, Белавежскую пушчу… і ўсё. Я вырашыў праехаць на матацыкле ўсю Беларусь і наноў адкрыць сваю краіну і людзей. Гэта не даведнік. Гэта жыццё”, - сцвярджае Уладзімір.

10.jpg

Праект “Я хачу гэта ўбачыць” стартаваў у эфіры тэлеканала “Беларусь 24” у 2014 годзе. Каманда праграмы ўжо наведала ўсё абласныя цэнтры Беларусі, знакавыя месцы Беларусі: Белавежская пушча, Брэсцкая крэпасць, Мірскі і Нясвіжскі замак, Нарач… Але наперадзе яшчэ шмат нязведаных і незвычайных славутасцяў. Зусім хутка на нашым тэлеканале выйдуць новыя серыі праекту. А пакуль вы можаце выправіцца ў незвычайнае падарожжа па старых марштурах – глядзіце архіў тэлепраекту.
Праграма “Я хачу гэта ўбачыць!” набліжае Беларусь!

11.jpg

Падзяліцца:
Вверх