22.12.2016
Прэзідэнт Беларусі даручыў правесці працу па рэфармаванні дзейнасці Адміністрацыі Прэзідэнта. Такую задачу Кіраўнік дзяржавы паставіў напярэдадні, прызначаючы новае кіраўніцтва гэтага дзяржоргана. Кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта стала Наталля Качанава. Першым намеснікам - Максім Рыжанкоў. Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на важнасць ідэалагічнага складальніка ў працы Адміністрацыі Прэзідэнта. А таксама агучыў канкрэтныя прапановы і даў даручэнні па пытаннях рэфармавання структуры. Асобна спыніўся на аптымізацыі працы памочнікаў Кіраўніка дзяржавы і нагадаў аб сваіх даручэннях па дэбюракратызацыі і аптымізацыі дзяржапарата.
Падзяліцца:

Вверх