Расклад індустрыйных івэнтаў кінафестывалю «Паўночнае ззянне»
06.04.2018

У рамках 4 фестывалю кіно Паўночных і Балтыйскіх краін «Паўночнае ззянняе» адбудзецца каля 15 індустрыйных мерапрыемстваў: лекцый пра кіно і скандынаўскі дызайн, пашыраных Q&A, музычных канцэртаў. Традыцыйна Індустрыйная платформа «Паўночнага ззяння» ахоплівае цікавыя накірункі скандынаўскага і балтыйскага кінематографа, прадастаўляе магчымасць для  абмену ведамі і нэтворкінгу паміж беларускімі і замежнымі прафесіяналамі і аматарамі кіно і культуры.

18 красавіка (cерада)

19:00-21:00 Наіўна. Супер - Размова з нарвежскім пісьменнікам Эрлендам Лу. Месца: Event Space

19 красавіка (чацвер)

14:00-15:30 Сустрэча з «зоркай»: Эрленд Лу. Месца: гатэль Double Tree by Hilton Minsk

21 красавіка (субота)

14:00-16:00 Лекцыя Каці Вік (Швецыя), «Як праца з Рубэнам Эстлундам і Роем Андэрсанам натхняе на здымкі свайго фільма» (пра уласную рэжысёрскую працу і працу кастыг-дырэктаркай для фільмаў культавых рэжысёраў). Месца: удакладняецца.

22 красавіка (нядзеля)

13:00-14:30 Камерны канцэрт класічнай скандынаўскай і балтыйскай музыкі ў выкананні калектыву «Бон Ваяж». Месца: Art-Belarus. Уваход: 5 BYN

20:00-21:30 Арганны канцэрт «Вясновая песня». Класічная нардычная і балтыйская музыка і музыка з сусветнага кінематографа ў выкананні арганісткі з Фінляндыі Юліі Таммінен і калектыву «Бон ваяж» Месца: касцёл Святога Роха. Уваход вольны.

23 красавіка (панядзелак)

14:00-16:00 Майстар-клас латвійскага рэжысёра Віестурса Каірыша «Як сумяшчаць працу рэжысёра ў кіно і тэатры». Месца: Акадэмія Мастацтваў (Чычэрына 1)

24 красавіка (аўторак)

14:00-16:00 Майстар-клас эстонскага рэжысёра Прыііта Пяясукэ «Як сабраць грошы на поўнаметражны індзі-фільм на краўдфандынгу і атрымаць адмову ад Арва Пярта». Месца: Акадэмія мастацтваў (Чычэрына 1).

19:00-20:15 Венера, Данія (73 хв.) + 20:15-21:15 Talk-дыскусія «Безабаронная Венера» з удзелам прадзюсаркі Кірстын Барфод і беларускіх рэжысёрак, арт-актывістак і медыя. Месца: к/т МІР. Пры падтрымцы Moonlightroom

26 красавіка (чацвер)

17:00-18:30 Talk «Матывы скандынаўскага дызайну ў беларускай гарадской прасторы» Месца: Moonlightroom. Уваход: па папярэдняй рэгістрацыі.

Арганізатар: Офіс Савета Міністраў Паўночных краін у Літве (www.norden.lt).

Суарганізатары: Пасольства Наврегіі ў Кіеве, Дацкі Інстытут культуры ў Літве, Латвіі і Эстоніі, тэлеканал «Настоящее время», УП Кінавідэапракат Мінгарвыканкама - «КиноМинска».
Поделиться:

Вверх