14.12.2016
Нацыянальны гістарычны музей Беларусі адзначае 60-годдзе з дня ўтварэння. Экспазыцыі музея распавядаюць аб гісторыі Беларусі ад першабытных часоў да сучаснасці. У зборы самая шматлікая калекцыя ў краіне - больш як 400 тысяч адзінак. Да ўнікальных каштоўнасцяў адносяцца астаткі першабытнага жылля з касцей маманта (18-16-е тыс. да н.э.), драўляная фігурка чалавека (канец 3-га - пачатак 2-га тыс. да н.э.), старажытны язычніцкі ідал (6 стагоддзе). Шэраг музейных прадметаў уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь.
Падзяліцца:

Вверх