28.10.2015
Стваральнікі мультфільмаў, а таксама іх аматары адзначаюць сёння Міжнародны дзень мультыплікатара. 28 кастрычніка 1892 года французскі вынаходца Эміль Рэно сабраў гледачоў і паказаў ім "аптычны тэатр" - правобраз сучасных мультфільмаў - карцінкі, якія рухаюцца. З тых часоў мультыплікацыя станавілася ўсё больш папулярнай. Гісторыя беларускай анімацыі пачалася ў 70-ых гадах мінулага стагоддзя. За гэты час яна заваявала ўзнагароды на міжнародных фестывалях. Нашы мультфільмы глядзяць у многіх краінах свету, у тым ліку ў Паўднёвай Карэі, Індыі і Бразіліі.
Падзяліцца:

Вверх