19.12.2016
Аб'ёмы рэалізацыі беларускай малочнай прадукцыі ў Кітай сёлета дасягнуць 7 мільёнаў долараў. Такія лічбы прыводзіць Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання. У 2016 сертыфікат на права пастаўкі малочнай прадукцыі на рынак Кітая атрымалі 34 прадпрыемствы. Прайшлі атэстацыю 4 мясакамбінаты. Да канца года яны атрымаюць права пастаўляць на кітайскі рынак ялавічыну. На чарзе з правам пастаўкі прадукцыі птушкагадоўчыя прадпрыемствы.
Падзяліцца:

Вверх