07.12.2016
Чэмпіянат свету па летнім біятлоне 2019 года пройдзе ў "Раўбічах". Такое рашэнне прынята на пасяджэнні выканкама Міжнароднага саюза біятланістаў. Пасля рэканструкцыі ў 2015 годзе ў "Раўбічах" праходзіла зімовае сусветнае першынство па біятлоне сярод юніёраў. Таксама на яго лыжаролерных трасах з поспехам прайшлі "Гонкі легенд" з удзелам услаўленых зорак сусветнага біятлона. Усе госці адзначалі выдатную арганізацыю гэтых турніраў. Гэта ў тым ліку і паўплывала на рашэнне правесці чэмпіянату свету па летнім біятлоне ў Беларусі. Сёлета турнір прымала эстонская Отэпя, а ў 2017 сусветнае першынство пройдзе ў расійскім Чайкоўскім.
Падзяліцца:

Вверх