25.08.2016
Лік ахвяраў землетрасення, якое адбылося ўчора ўначы ў Італіі, павялічыўся да 247 чалавек. Працягваюцца актыўныя пошукава-выратавальныя працы. Шматлікія людзі дагэтуль лічацца прапаўшымі без вестак. Нагадаем, 2 моцныя падземныя штуршкі практычна цалкам разбурылі гарады Аматрычэ і Акумалі. А сёння ў цэнтральнай частцы краіны - новае землетрасенне магнітудай 4,2. Аб яго магчымых наступствах інфармацыі пакуль няма. У Італіі аб"яўленая нацыянальная жалоба і прыспушчаныя флагі. Спачуванне кіраўніцтву краіны, а таксама родным і блізкім загінуўшых і пацярпелых выказаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Падзяліцца:

Вверх