14.09.2016
У Барселоне перавярнуўся аўтобус з турыстамі. У аварыі пацярпелі больш як 20 чалавек, трое з іх у цяжкім стане. Вядома, што сярод турыстаў былі грамадзяне Беларусі, Германіі, Літвы, Польшчы і Вялікабрытаніі. МЗС Беларусі высвятляе ўсе акалічнасці ДТЗ. Як стала вядома, аўтобус накіроўваўся з аэрапорта Эль-Прат у каталонскую сталіцу. Паводле папярэдніх даных, вадзіцель не справіўся з кіраваннем на слізкай ад дажджу дарозе.
Падзяліцца:

Вверх