14.09.2016
У каталонскай сталіцы на слізкай дарозе перавярнуўся аўтобус з турыстамі. Некалькі чалавек шпіталізаваны з цяжкімі траўмамі, у астатніх - удары і парэзы. Сярод пасажыраў былі трое грамадзян Беларусі. Паводле інфармацыі МЗС, нашы суайчыннікі істотна не пацярпелі і пасля медыцынскага агляду ў мясцовым шпіталі прадоўжылі турпаездку. Усяго ў аўтобусе знаходзілася 24 пасажыры, акрамя беларусаў, грамадзяне Іспаніі, Германіі, Англіі, Ірландыі, Літвы і Польшчы.
Падзяліцца:

Вверх