15.07.2016
Ахвярамі тэракта ў Ніцы сталі больш за 80 чалавек, сотні параненыя. Многія знаходзяцца ў крытычным стане. Сярод загінуўшых не менш чым дзесяць дзяцей. Трагедыя адбылася падчас святкавання галоўнага нацыянальнага свята - Дня ўзяцця Бастыліі. Грузавік на вялікай хуткасці ціснуў людзей на Англійскай набярэжнай. Вадзіцель - выхадзец з Туніса, грамадзянін Францыі - застрэлены паліцэйскімі. Ужо вядома, што сярод ахвяр шмат іншаземцаў. Як паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Францыі, звестак наконт пацярпелых у Ніцы беларусаў пакуль няма. Пасольства працягвае адсочваць сітуацыю. Спачуванні сем"ям і блізкім загінуўшых выказала Міністэрства замежных спраў нашай краіны. У французскім пасольстве ў Мінску адкрыта кніга спачуванняў.
Падзяліцца:

Вверх