12.08.2016
Сёння на курортах Тайланда адбыліся новыя выбухі. Паводле папярэдніх звестак, беларусы не пацярпелі. Усяго ж за суткі ў выніку 14 выбухаў у каралеўстве 4 чалавекі загінулі, каля 30 атрымалі раненні. Сярод пацярпелых - брытанцы, немцы, аўстрыйцы, галандцы і італьянцы. У паліцыі не спяшаюцца заяўляць аб міжнародным тэрарызме. Паводле адной з версій, гэта праява мясцовага сабатажу, мэта якога - разруйнаваць індустрыю турызму ў Тайландзе. МЗС Беларусі і пасольства нашай краіны ў В"етнаме працягвае адсочваць сітуацыю. У сувязі з тэрактамі ў Тайландзе пасольства Беларусі адкрыла гарачую лінію.
Падзяліцца:

Вверх