05.10.2015
Пазітыўная дынаміка ў дыялогу з ЕС павінна прывесці да поўнай нармалізацыі адносін. Гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, прымаючы даверчыя граматы паслоў шэрагу замежных дзяржаў. Узаемадзеянне трэба ўзняць на якасна новы ўзровень, які адпавядае інтарэсам абедзвюх бакоў - меркаванне Кіраўніка дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: Беларусь у сілу геаграфічнага становішча і аб"ектыўных прычын адносінам з Еўрапейскім саюзам надае асаблівае значэнне. "Сітуацыя ў рэгіёне, агульныя выклікі і пагрозы патрабуюць цесных кантактаў і пошуку сумесных рашэнняў", - заявіў беларускі лідар. Прэзідэнт падкрэсліў зацікаўленасць Беларусі ў пашырэнні гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва з Еўрасаюзам.
Падзяліцца:

Вверх