05.10.2015
Менш за тыдзень да галоўнай палітычнай падзеі года - прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Сёння Цэнтрвыбаркам правядзе генеральную рэпетыцыю галасавання. Будуць правераныя ўсе сродкі сувязі, якія плануецца задзейнічаць у выбарчых камісіях. Усе выбаркамы паведамяць у Цэнтральную камісію даныя аб колькасці выбаршчыкаў, якія ўключаныя ў спісы на ўчастках. Акрамя таго, будзе перададзена інфармацыя аб колькасці ўрн для галасавання, бюлетэняў і назіральніках. А ўжо заўтра ў Беларусі пачынаецца датэрміновае галасаванне. Яно прадоўжыцца да суботы. 11 кастрычніка, нядзеля, - асноўны дзень галасавання.
Падзяліцца:

Вверх