02.10.2015
Сёння стартавала восьмая сесія Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Законапраект аб дзяржаўна-прыватным партнёрстве дэпутаты прынялі ў першым чытанні. Гэта першы крок па падтрымцы інвестпраектаў, планаў і праграм па развіцці інфраструктурных аб"ектаў на аснове супрацоўніцтва дзяржавы і бізнесу. Камунальная гаспадарка і паслугі, ахова здароўя, сацыяльнае абслугоўванне, аграпрамысловая вытворчасць, транспарт - вось сферы, якія павінны атрымаць развіццё за кошт сродкаў з небюджэтных крыніц.
Пачалі працаваць сёння і сенатары. Адзін з сарака законапраектаў для разгляду - новы дакумент у галіне прамысловай бяспекі. Змяненні могуць быць унесеныя ў закон судовага ладу і судаводства. Прадоўжыцца работа і над нацыянальнымі заканадаўствамі Саюзнай дзяржавы і ЕАЭС.
Падзяліцца:

Вверх