06.10.2015
У Беларусі стартавала датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта. Яно прадоўжыцца да 10 кастрычніка. Нядзеля, 11 кастрычніка, - асноўны дзень выбараў. Галасаваць можна толькі па месцы рэгістрацыі. Гэта гарантыя таго, што выбаршчык не прагаласуе двойчы. У дзень датэрміновага галасавання скрыні апячатваюць. І аж да 10 кастрычніка штодня прарэз для апускання бюлетэняў ва ўрне заклейваюць лістом паперы, на якім распісваюцца члены выбарчай камісіі. За захоўванне скрыні адказвае старшыня ўчастковай камісіі. Адзначым, што датэрміновае галасаванне шырока распаўсюджана ў свеце. У краінах Еўропы перыяд датэрміновага галасавання займае ад 2 тыдняў да паўтара месяца.
Падзяліцца:

Вверх