06.10.2015
Участкі для галасавання адкрытыя з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00. Сёння ў Беларусі пачынаецца датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта. Яно прадоўжыцца пяць дзён. Выканаць свой грамадзянскі абавязак можна з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00 гадзін. Зрабіць гэта можна па месцы рэгістрацыі. Пры сабе неабходна мець пашпарт альбо іншы дакумент, які пацвярджае асобу. Гэта можа быць службовае пасведчанне, студэнцкі білет, пенсійнае пасведчанне з фатаграфіяй або вадзіцельскае пасведчанне. Датэрміновае галасаванне - распаўсюджаная сусветная практыка. Як правіла, так галасуюць тыя, хто не можа гэта зрабіць у дзень выбараў.
Падзяліцца:

Вверх