06.10.2015
Сёння ў Беларусі пачынаецца датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта. Яно прадоўжыцца пяць дзён. Выканаць свой грамадзянскі абавязак можна з 10:00 да 14:00 і з 16:00 да 19:00. Зрабіць гэта можна па месцы рэгістрацыі. Пры сабе неабходна мець пашпарт альбо іншы дакумент, які пацвярджае асобу. Гэта можа быць службовае пасведчанне, студэнцкі білет, пенсіённае пасведчанне з фатаграфіяй або вадзіцельскія правы. Датэрміновае галасаванне - распаўсюджаная сусветная практыка. Як правіла, так галасуюць тыя, хто не можа па шэрагу прычын гэта зрабіць у дзень выбараў.
Падзяліцца:

Вверх