07.10.2015
У Беларусі працягваецца датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта. Праходзіць яно і за межамі нашай краіны. У Расіі ў спісы для галасавання ўнесеныя некалькі тысяч чалавек. Участкі арганізаваныя ў Маскве, Санкт-Пецярбургу, Калінінградзе і Растове-на-Доне. У асноўны дзень выбараў галасаванне будзе арганізаванае і ў Сочы, у санаторыі "Беларусь".Датэрміновае галасаванне прадоўжыцца па 10 кастрычніка. Напярэдадні свой выбар зрабілі амаль 4,5% выбаршчыкаў.Для маніторынгу выбараў Прэзідэнта ўжо акрэдытавана больш за 37 тысяч нацыянальных і 910 замежных назіральнікаў.
Падзяліцца:

Вверх