21.10.2016
Другія Еўрапейскія гульні пройдуць у 2019 годзе ў Беларусі. Такое рашэнне прынята сёння ў Мінску на пасяджэнні Генасамблеі Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў. Удзел у форуме прыняў Прэзідэнт Беларусі. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў Беларусі створаны ўсе ўмовы для правядзення міжнародных спаборніцтваў самага высокага ўзроўню. Дзякуючы правядзенню маштабных спартыўных мерапрыемстваў у нашай краіне створана добрая спартыўная інфраструктура. У найбліжэйшы час у Беларусі з"явіцца арганізацыйны камітэт, які ў супрацоўніцтве з партнёрамі з іншых краін зоймецца падрыхтоўкай да важнай спартыўнай падзеі.
Падзяліцца:

Вверх