22.01.2016
Мінск працягвае эстафету высокіх спартыўных падзей. Сёння беларуская сталіца прымае жаночы чэмпіянат Еўропы па індархакеі. У гэтым відзе спорту наша жаночая зборная шостая ў Еўропе, у хакеі на траве беларускі на 18-м месцы. Чэмпіянат Еўропы праводзіцца раз на два гады, і за апошнія 10 гадоў беларускі чатыры разы станавіліся яго прызёрамі. Два разы выйгравалі серабро, двойчы - бронзу. Спаборніцтвы ў Палацы спорту ўжо пачаліся. Першы матч беларускі правядуць ужо сёння днём супраць каманды Германіі, а ўвечар згуляюць з украінкамі. Уваход на чэмпіянат Еўропы вольны.
Падзяліцца:

Вверх