09.09.2016
На Паралімпіядзе ў Рыа беларускія атлеты выступяць у пяці відах спорту. У скарбонцы Беларусі на Паралімпіядзе ў Рыа-дэ-Жанэйра - першае золата! Медаль нашай зборнай прынёс плывун Ігар Бокій. У фінале плавання на стометроўцы батэрфляем спартсмен абнавіў свой леташні сусветны рэкорд на чэмпіянаце свету ў Глазга. Для Ігара гэта ўжо шосты залаты медаль Паралімпіяд. Чатыры гады назад у Лондане ён пяць разоў паднімаўся на вышэйшую прыступку п"едэстала пашаны. XV-ыя летнія Паралімпійскія гульні ў Рыа прадоўжацца да 18 верасня, беларускія атлеты выступяць у пяці відах спорту.
Падзяліцца:

Вверх