21.10.2016
У Мінску праходзіць пасяджэнне Генеральнай асамблеі Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў. У ім прымаюць удзел прадстаўнікі 50 краін. Сёння з выконваючым абавязкі прэзідэнта арганізацыі Янезам Качыянчычам сустрэўся Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Адно з пытанняў на абмеркаванні сёння - гэта правядзенне Другіх Еўрапейскіх гульняў. Беларусь засвядчае пра гатовасць стаць месцам правядзення гэтага прэстыжнага мерапрыемства. Першыя Еўрапейскія гульні прайшлі ў Баку летась. У спаборніцтвах прынялі ўдзел больш за 5 000 спартсменаў з 50 еўрапейскіх краін. Беларускія атлеты заваявалі 43 узнагароды, 10 з іх - залатыя.
Падзяліцца:

Вверх